Аздараўленне ў дзіцячых садках санаторнага тыпу дашкольнікі будуць праходзіць і падчас летніх канікул

30 мая 2014

У іх раскладзе застануцца і лячэбная фізкультура, і інгаляцыі, і фізіяпрацэдуры. У цэнтральным рэгіёне 13 такіх устаноў, у кожнай з іх акрамя выхавальнікаў з дзецьмі працуюць і медыкі. Але апошнім часам неабходнасць адкрываць паўнацэнныя садкі-санаторыі знікла. Усё часцей у звычайных адкрываюць санаторныя групы.


Больш падрабязна Наталля Кезік: Інгаляцыі, масаж і лячэбная фізкультура ёсць у вучэбным плане гэтых дашкольнікаў. У садку - уласны інгаляторый, фізіяпрацэдурная і нават пакой масажу. Кожнаму выхаванцу прызначаны 30 сеансаў за год. Па 10 працэдур восенню, зімой і летам.


Усе аздараўленчыя працэдуры тут назначае ўрач, ён кожны дзень працуе з дзецьмі. У садку Сонейка зараз 6 санаторных груп. Два гады таму тут адважыліся на эксперымент - урокі фізкультуры праводзяць басанож. У групах, дзе методыка прыжылася, дзеці амаль не хварэюць.


Трапіць у дзіцячы сад санаторнага тыпу можна толькі па паказаннях медыкаў. У Сонейку выхоўваюцца дзеці з сардэчна-сасудзістымі і бронхалёгачнымі захворваннямі.


У цэнтральным рэгіёне, акрамя дзіцячых садкоў санаторнага тыпу, працуюць яшчэ і санаторныя групы. Там дзеці таксама не толькі навучаюцца, але і аздараўляюцца. Але ў такім выпадку медыцынскі работнік працуе на некалькі дзіцячых устаноў.


У санаторных групах колькасць выхаванцаў абмежаваная - не больш за 10-15 дзяцей. Абавязковая ўмова - чатырохразовае харчаванне.


Дарэчы, многія звычайныя садкі цяпер таксама маюць уласны басейн і залы лячэбнай фізкультуры. Заняткі ў іх праходзяць рэгулярна. Дзеля здароўя дзяцей.