Гародніны на зіму хопіць усім мінчанам

24 июля 2014
Што тычыцца гародніны, то бульбы, морквы, буракоў і цыбулі на зіму хопіць усім мінчанам. Прадукцыя ў сталічны стабілізацыйны фонд паступіць з розных рэгіёнаў краіны - з прадпрыемствамі-пастаўшчыкамі вызначацца крыху пазней. Зараз спецыялісты праводзяць падрыхтоўку сховішчаў - наладжваюць сістэмы вентыляцыі, кантролю тэмпературы і ачысткі паветра. Усе падрыхтоўчыя работы будуць скончаныя да 1 верасня.