Адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні

11 августа 2013

Якім сем'ям падрыхтаваць дзяцей да школы дапаможа бюджэт, колькі фінансаў мінчане пакідаюць у магазінах і за што камунальнікі могуць занесці ў чорны спіс? Па нядзелях у нашым эфіры - эканамічны агляд.


Наталля Кузьміцкая знайшла адказы на самыя актуальныя фінансавыя пытанні. Першае верасня ўжо не за гарамі і ў магазінах небывалы ажыятаж. Ужо другі месяц сталічныя ўнівермагі працуюць у рэжыме хутка ў школу. Дзіцячыя тавары прадаюцца з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі, праводзяцца акцыі і дзейнічаюць скідкі. Паводле падлікаў Мінгарвыканкама, каб экіпіраваць дзіця ў школу, сёлета бацькам прыйдзецца дастаць з кішэні ад мільёна 200 да 3 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Шматдзетным бацькам невялікую дапамогу акажуць мясцовыя органы ўлады.


40% заробку мінчане расходуюць на прадукты. Асабліва небяспечны для непадрыхтаваных пакупнікоў супер- і гіпермаркеты. Эксперты перакананыя, калі планаваць паходы па прадукты загадзя, можна сэканоміць да 15 працэнтаў за месяц.


А некаторыя мінчане ўжо пачалі эканоміць, але не на пакупках, а на квартплаце. Сталічныя жыхары запазычылі за камуналку амаль 7 млрд рублёў. Цікава, што асноўную долю ад доўгу, амаль 5 млрд, фарміруе пераважна плацежаздольнае насельніцтва. Больш за ўсё даўжнікоў у Заводскім раёне. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі папярэджвае - за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу налічваецца пеня.