Адслужыць у арміі за 4 дні

2 августа 2013

Сёння падвялі вынікі імправізаванай службы інтэрнэт-блогераў і журналістаў з Беларусі і Расіі. Сімвалічна гэта зрабілі ў прафесійнае свята сілаў спецыяльных аперацый - Дзень ПДВ. Нашы карэспандэнты назіралі, як з іх калег рабілі сапраўдных мужчын і... жанчын.


Расказвае Антаніна Станкевіч. Яны апранулі ваенную форму і боты. Выключэнняў ніякіх. І нават дзяўчатам даверылі зброю. Пастралялі з пісталетаў і аўтаматаў. У арміі ты не дзяўчына, ты - баец. Такі прынцып і нічога асабістага.


Яшчэ тыдзень таму яны не мелі ніякага ўяўлення пра армію. А сёння яны не па чутках ведаюць, што такое марш-кідкі, пад'ём па трывозе і шматкіламетровыя кросы ў поўным узбраенні.


Дзве каманды - па шэсць чалавек кожная - стальныя дзятлы і баявыя сарокі. У кожным этапе спаборніцтваў вызначаўся свой лідар. Але, як гэта нярэдка атрымліваецца ў дэсантнікаў, перамагло сяброўства.


А ў прафесійнае свята падвялі вынікі. Сёння блогеры ўжо не выходзілі на баявую пазіцыю. Даверыліся прафесіяналам і выконвалі свае абавязкі: запісвалі, задавалі пытанні, рабілі фота і відэаздымкі. Ужо сёння-заўтра яны раскажуць сваім чытачам і гледачам пра не віртуальную службу ў беларускай арміі.