Ацяпленне ў кватэрах мінчан пачнуць адключаць на наступным тыдні

10 апреля 2013

Пра гэта сёння заявілі ў Мінгарвыканкаме. Як адзначылі спецыялісты,  па новых правілах адключэнне ацяплення адбываецца калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература - плюс восем градусаў. Спачатку батарэі пазбавяцца цяпла на прамысловых прадпрыемствах, затым у жылых дамах. У апошнюю чаргу - у бальніцах, школах, дзіцячых садках.


У мэрыі таксама падкрэслілі -  дакладная дата адключэння ацяплення залежыць ад зменлівасці надвор'я.