Адкрыўся кірмаш Добры дзень, школа!

23 августа 2014
Пляцоўка каля Палаца спорту ператварылася сёння ў вялізны школьны супермаркет. Сваю працу традыцыйна за тыдзень да Дня ведаў пачаў кірмаш Дзень добры, школа!. У мерапрыемстве прымаюць удзел арганізацыі-вытворцы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, выязныя секцыі цэнтральных універмагаў горада.

На школьны шопінг таксама накіравалася і наш карэспандэнт Наталля Кузьміцкая.
Бацькі, якія яшчэ не паспелі падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы, змогуць зрабіць гэта ўсяго за некалькі гадзін, прычым на адной пляцоўцы. Самы вялікі школьны кірмаш краіны Дзень добры, школа! распачаў працу каля сталічнага Палаца спорту.

Набыць можна ўсё неабходнае да навучальнага года: ад канцылярскіх тавараў да школьнага адзення. Выбар фасону і памераў задаволіць самага патрабавальнага пакупніка. Тым больш што цэны вельмі прыемныя.

Сабраць вучнёўскі партфель на гэтым кірмашы можна да 18 гадзін. Аднак, нагадаю, што школьныя кірмашы, размешчаныя ва ўсіх раёнах горада, будуць працаваць да 10 верасня.