Адключаць цяпло ў жылых дамах Мінскай вобласці пакуль не будуць

26 марта 2014
Жылыя дамы рэгіёну пераводзяць на рэжым прапальвання. Такое рашэнне прынята ў сувязі з пахаладаннем.

Нагадаем, што з мінулага года ацяпленне адключаецца па новых правілах. Падача цяпла прыпыняецца, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох дзён трымаецца на ўзроўні плюс 8 градусаў і вышэй. Раней чакалі пяць дзён. Цэнтралізаванае ацяпленне ў грамадскіх, прамысловых і адміністрацыйных будынках ўжо адключана. У апошнюю чаргу без цяпла пакінуць дзіцячыя садкі, школы і бальніцы.