Ад вітамінаў да найноўшых распрацовак у галіне лячэння анкалагічных захворванняў

26 марта 2014

Больш за 1000 медыцынскіх распрацовак з 17 краін прапанавалі беларусам вядучыя медыцынскія кампаніі. У Мінску адкрыўся 21-ы спецыялізаваны медыцынскі форум. Ужо які год запар у дадзеным форуме ўдзельнічаюць найбуйнейшыя беларускія распрацоўшчыкі і вытворцы медыцынскай тэхнікі.


Ацаніў сучасныя тэхналогіі ў галіне медыцыны і наш карэспандэнт Аляксей Радзівонаў.


Ад вітамінаў да найноўшых распрацовак у галіне лячэння анкалагічных захворванняў. У сталічным футбольным манежы адкрыўся штогадовы медыцынскі форум. На 7000 кв. метраў 17 краін прапануюць свае апошнія дасягненні ў медыцыне.


Васіль Жарко, Міністр аховы здароўя Беларусі: Самае сучаснае абсталяванне, вырабы медыцынскага прызначэння, новыя лекавыя сродкі, тое, што распрацавана, апошнія дасягненні. Усе новыя ўзоры і новыя тэхналогіі тут, і ўсё накіраванае на ўмацаванне і паляпшэнне здароўя, на раннюю дыягностыку, на лячэнне хвароб чалавека.


На 21-й выставе арганізатары імкнуліся сумясціць адразу некалькі галін - гэта фармацэўтыка, стаматалогія, лячэнне анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Вось, напрыклад, апошняя сумесная распрацоўка беларускіх і амерыканскіх навукоўцаў - так званы нэа-тонус.


Як абяцаюць распрацоўшчыкі, нэа-тонус дапаможа амаладзіць сэрца чалавека. Такіх сеансаў трэба прайсці каля 35, пасля чаго ваша сэрца заб'ецца па-новаму. Гэты апарат будзе карысны тым, хто перажыў інфаркт альбо мае хранічную сардэчную недастатковасць. Зусім хутка гэтая распрацоўка можа з'явіцца ў мінскіх бальніцах. Як і іншыя. Усяго тут прадстаўлена больш за 1000 інавацыйных праектаў.


Ужо сёння на форуме пачаліся практычныя семінары і прэзентацыі, на якіх урачы і самі распрацоўшчыкі пакажуць і раскажуць пра свае распрацоўкі. Форум прадоўжыцца да пятніцы, дзверы выставы адчынены з 10 раніцы да 6 вечара.