Ад дому да школы максімальна бяспечна

21 августа 2013

Яшчэ ўчора супрацоўнікі ДАІ актывізавалі спецыяльны праект Бяспечная прастора. Ён гарантуе школьнікам дарогу за ведамі з найменшай небяспекай. Пакуль гэтая праграма запрацавала ў сталічнай школе нумар 53. Але сістэму плануецца ўвесці ва ўсіх адукацыйных установах горада.



Не менш увагі надаецца і рабоце з бацькамі. Менавіта яны паказваюць дзецям прыклад паводзінаў на дарозе. Таму ва ўстановах адукацыі псіхолагі будуць весці размовы і з дарослымі аб выхаванні культуры бяспечных дзеянняў на пераходах.