Ад бальніцы дадому на хуткай

7 августа 2013

Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ажыццяўляе такую паслугу круглыя суткі. Машына з неабходным абсталяваннем гатова перавезці нават цяжкіх хворых альбо ляжачых у суправаджэнні медыцынскіх работнікаў. Каб скарыстацца такой паслугай, неабходна заключыць дагавор у гарадской станцыі хуткай дапамогі. Дарэчы, пераезд з адной паліклінікі ў другую бясплатны. Дастаўка ж дадому абыдзецца карыстальніку ў 225 тысяч рублёў.