Аплата за знаходжанне ў сацыяльных установах павялічыцца ўдвая

1 ноября 2013

Размова ідзе пра тыя выпадкі, калі пражыванне нямоглых бацькоў аплачваюць іх працаздольныя дзеці. Сёння гэтая сума складае 3 мільёны рублёў. Але ж фактычна выдаткі на пражыванне перавышаюць 5 мільёнаў. Гэтым і выкліканая неабходнасць павышэння аплаты.


Таццяна Князева, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: Грамадзяне, якія маюць працаздольных сваякоў, г. зн. дзяцей, змяшчаюцца ў дом-інтэрнат толькі на платных умовах. Кошт аплаты зараз складае 3 мільёны рублёў за месяц. Зараз гэты кошт пераглядаецца ў бок павелічэння.



Дарэчы, у стацыянарных сацыяльных установах Мінска пражываюць больш за 2 тысячы пажылых людзей.