У адной з кватэр па вуліцы Нёманскай сямейная пара арганізавала прытон. Як стала вядома, іх жыллё ўжо на працягу года наведвалі наркаманы з усёй акругі. За месца, дзе можна было ўкалоцца, муж і жонка грошай не бралі. Затое не адмаўляліся ад пачастунку опіумам. За ўсім, што адбывалася ў кватэры, назірала 3-гадовае дзіця.
Ганна Чыж-Літаш, прэс-афіцэр Партызанскага РУВД г. Мінска: У дадзенай кватэры маладыя людзі былі затрыманыя прама ў момант вырабу і ўжывання наркотыку. У гэтым жа пакоі сядзела гэтае дзіця. І супрацоўнікі міліцыі неадкладна выклікалі інспекцыю па справах непаўналетніх і работнікаў адукацыі, якія забралі дзіця з небяспечнай кватэры.
Зараз у дачыненні да затрыманых пачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, а органы апекі вырашаюць пытанне, куды ўладкаваць дзіця. Праўда, малы наўрад ці ў хуткім часе пабачыць сваіх бацькоў. Ім пагражае да 5 гадоў турмы.