Небяспечны манеўр прывёў да дарожна-транспартнага здарэння. Сёння раніцай на вуліцы Якуба Коласа вадзіцель мінівэна не разлічыў час на разварот, у выніку чаго аўто трапіў пад трамвай. На шчасце, у выніку сутыкнення ніхто з пасажыраў грамадскага транспарту і легкавога аўтамабіля не пацярпеў. Паводле папярэдніх звестак, вінаватым у ДТЗ лічыцца вадзіцель мінівэна.














