Аформіць тавары хутчэй

28 августа 2013

Тавары, якія ўвозяць на тэрыторыю краін Мытнага саюза, будуць хутчэй афармляць на мяжы. Да першага кастрычніка 2014 года Беларусь, Расія і Казахстан маюць намер ўвесці абавязковае папярэдняе інфармаванне аб таварах, якія прывозяць ў тры краіны. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні камітэта па мытным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі. Падрабязнасці ў Аляксея Кандраценкі.




Сталіца і Мінская вобласць - галоўныя транспартна-лагістычныя цэнтры краіны. Кожны дзень да нас прывозяць тысячы тон грузаў. Павялічваюцца і транзітныя патокі. Сістэмы афармлення дакументаў для аўтамабіляў ужо спрасцілі. Грузавікі праходзяць мытню больш хутка.


Для бізнесменаў час - гэта грошы. Таму ад таго, наколькі аператыўна транспарт праходзіць мяжу і мытню, многае залежыць і для спажыўца тавараў. Сёння гэта падкрэслілі на пасяджэнні камітэта па мытным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі. Пасля аўтамабіляў паскарэнне нададуць цягнікам і самалётам.


Беларуская чыгунка - важны элемент не толькі транспартнага комплексу, але і ўсёй эканомікі Мінскай вобласці. Штогод тэрыторыю рэгіёну перасякаюць дзясяткі тысяч цягнікоў, якія перавозяць больш за 100 мільёнаў тон грузаў.


Да першага кастрычніка 2014 года Беларусь, Расія і Казахстан маюць намер ўвесці абавязковае папярэдняе інфармаванне аб таварах, якія прывозяць на тэрыторыю трох краін.


Уладзімір Гошын, міністр па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі: Мы ўжо эканомім час, і ў ідэале гэтая папярэдняя інфармацыя будзе трансфармаваная ў дэкларацыю любога мытнага рэжыму. У гэтым выпадку адпадае неабходнасць ехаць на мытню ў Мінск, а атрымальнік тавару можа яго везці адразу да сябе на склад.


Яшчэ адзін важны момант - мінімізацыя рызык, звязаных з перамяшчэннем тавараў.


Сяргей Барысюк, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь: На момант прыбыцця тавару на мяжу, у дачыненні якога дадзена папярэдняя інфармацыя, будзе ўжо прынятае рашэнне аб тым, якія формы мытнага кантролю ў дачыненні партыі тавару будуць выкарыстаныя.


Паскорыцца і афармленне тавараў, якія дастаўляюць самалётамі. Але адбудзецца гэта не раней за 2015 год.