Клубы дыму некалькі гадзін таму ўздымаліся над дамамі на перасячэнні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчыны. Фотаздымкі ў рэдакцыю толькі што даслалі нашы гледачы. Як удакладнілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, на тэрыторыі аб'яднання Мінскбуд гарэла будаўнічае смецце, плошча пажару склала ўсяго 4 квадратныя метры. Версія, што пажар узнік на будаўнічай пляцоўцы гандлёвага комплексу ля станцыі метро Каменная Горка, не пацвердзілася.














