Чарговую наркалабараторыю выявілі сталічныя аператыўнікі

17 июля 2013

На здымнай кватэры па вуліцы Валгаградскай 27-гадовы мінчанін займаўся вырабам курыльных сумесяў і псіхатропных марак. Адметна, што малады чалавек быў супрацоўнікам рэкламнага агенцтва і да аплаты, роўна як і да дастаўкі тавару, падыходзіў з прафесійным майстэрствам.


Падчас вобыску на кватэры праваахоўнікі знайшлі звыш паўкілаграма гатовай і расфасаванай курыльнай сумесі, а таксама розныя інгрэдыенты і прыстасаванні для вырабу псіхатропных рэчываў.