У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся інтэрнат БДУІР. Ён разлічаны на 1200 месцаў - гэта 245 блокаў і 4 нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Работы вяліся на працягу трох гадоў - без высялення студэнтаў. Былі замененыя вокны, дзверы, мэбля, ўстаноўлена новая сантэхніка. Зрабілі і новую трэнажорную залу.
За пяць гадоў у сталіцы было адкрыта 17 інтэрнатаў. У бліжэйшы час пасля рэканструкцыі дзверы расчыняць студэнцкія пакоі БНТУ і БДУ.














