Грамадскі транспарт без кандуктараў

4 декабря 2013
Сталічны грамадскі транспарт у наступным годзе пяройдзе на новую форму працы без кандуктараў. Пра гэта сёння паведамілі ў арганізацыі Мінсктранс. Плануецца, што аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду у наземным транспарце пачне дзейнічаць ў другой палове 2014. Карыстацца ж смарт-картамі можна будзе і ў метро. Дарэчы, дакладная інфармацыя аб графіку руху гарадскога транспарту ў навагоднія святы з'явіцца не раней за 20 снежня.