Абаграваць дом пры дапамозе зямлі

24 сентября 2013
У Мінску створана помпавая ўстаноўка для ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання. Пры гэтым цяпло забіраецца з грунту. Інавацыйная распрацоўка дазваляе зменшыць энергазатраты ў пяць разоў. Разумная прылада самастойна пачынае абаграваць памяшканне, калі слупкі тэрмометраў апускаюцца да 5 градусаў па Цэльсіі. А яшчэ імгненна рэагуе на з'яўленне ў пакоі людзей павышэннем тэмпературы.

Аляксандр Ліхтар, начальнік аддзела энергетыкі прадпрыемства-распрацоўшчыка: Цяпло з зямлі на сённяшні дзень - гэта асноўная крыніца энергіі, якую можна назапашваць, абаграваць ёй памяшканне і рабіць нагрэў гарачай вады. У яе ёсць функцыя, якая дазваляе летам яе выкарыстоўваць як кандыцыянер, забраць халодную ваду і падаць на цепланосьбіты, на тыя ж батарэі або падлогі, якія прадугледжаныя для абагравання.

Цеплавая помпа прайшла іспыты на адным з прадпрыемстваў сталіцы. Зараз інавацыйную распрацоўку плануюць увесці ў эксплуатацыю для абагравання адміністрацыйных памяшканняў Фаніпаля.