Абласныя Дажынкі сёлета пройдуць ва Уздзе

25 октября 2013

Плануецца, што лепшых аграрыяў Цэнтральнага рэгіёну ўзнагародзяць ў прафесійнае свята - 17 лістапада. І хоць абласныя Дажынкі адзначаюцца з куды меншым размахам, чым рэспубліканскія, горад актыўна рыхтуецца да свята - зараз завяршаюцца апошнія будаўнічыя работы.


Што змянілася ва Уздзе за год да лепшага - ведае Антаніна Станкевіч. Намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Уладзімір Пятровіч не можа стрымаць хвалявання. Прыняць абласныя Дажынкі для 10-тысячнага горада - вялікі гонар і вялікая адказнасць. А таму рыхтавацца пачалі загаддзя. Зараз работа не робіцца - кіпіць. Будаўнікам трэба паспець у тэрмін.


Новы цэнтр, так называецца гэта месца, упрыгожыць фантан. Замест дзвюх вуліц - пешаходны шырокі бульвар, які вядзе да новага Палаца культуры. Па плане тут размесціцца гарадскі ЗАГС, бібліятэка, канцэртная зала і шматлікія гурткі.


А гэты будынак знаходзіцца зусім не ў цэнтры горада. Але глядзиць на адну з акраінных вуліц новенькімі шклопакетамі і адноўленым фасадам. За лета раённая бальніца таксама змяніла форму, аднавіўся і змест. Новае сучаснае абсталяванне набылі для розных аддзяленняў.


Не абышлі ўвагай і іншыя сацыяльныя аб'екты. Школы, дзіцячыя садкі, крамы ды і большасць дамоў атрымалі касметычны рамонт, а разам з ім - і другое жыццё. Шмат двароў допраўпарадкавалі - і цяпер самыя маленькія гараджане с задавальненем катаюцца на новых дзіцячых горках і арэлях. Зрэшты, Дажынкі прыйдуць і пройдуць. А ўсё, што зроблена, застанецца на доўгі час.