Новы сезон. Сталічныя атракцыёны запрацуюць у другой палове красавіка

25 марта 2020
"Задыяк, "Дзікі цягнік" і "Рускія арэлі"- сталічныя атракцыёны запрацуюць у другой палове красавіка. Усе забаўляльныя аб'екты будуць раскансерваваны ўжо на гэтым тыдні. Зараз супрацоўнікі Дзяржпрамнагляду правяраюць тэхніку ў парку Горкага і Чалюскінцаў. Таксама ў гэтым сезоне адбудзецца новаўвядзенне - купіць квіток на атракцыёны можна будзе праз інтэрнет. Неабходна адсканіраваць QR-код з банара, які знаходзіцца ў адным з паркаў, перайсці па гіперсылцы і выбраць любімыя забаўныя аб'екты. Усяго ў Мінску будзе працаваць 56 атракцыёнаў.