Новы дражджавы завод пабудуюць у Слуцку

22 ноября 2013

Адпаведны інвестдагавор падпісалі напярэдадні на Слуцкім цукровым камбінаце з нямецкімі партнёрамі. Але гэта далёка не ўсё, што робіцца ў межах мадэрнізацыі прадпрыемства. Новы цэх па фасоўцы, тэхналагічнае пераабсталяванне і як вынік - павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і экспартных паказчыкаў.


Салодкую тэму прадоўжыць Антаніна Станкевіч. Яшчэ два гады таму Алена і падумаць не магла, што яе працы можа быць настолькі лёгкай і прыемнай. Раней на лініі фасоўкі працавалі каля 70 чалавек. Усё трэба было рабіць рукамі - колькі кілаграмаў жанчына насіла за дзень нават і падлічыць складана. Сёння ўсё робяць машыны. Фактычна прыйшоў на працу, націснуў на кнопку і толькі сачы, каб усё было добра.


Мадэрнізацыю цэха фасоўкі распачалі два гады таму. Вынік відавочны - цяпер замест 70 чалавек з усім працэсам упраўляюцца 7 - усё астатняе робяць машыны. А між тым аб'ёмы вытворчасці павялічыліся ледзь не ўдвая. Але на складах прадукцыя ўсё роўна не залежваецца, пра гэта не без гонару кажуць на прадпрыемстве.


На гэтым мадэрнізацыя на прадпрыемстве не заканчваецца. І гэта не проста планы на паперы, а канкрэтны інвестдагавор, які падпісалі з нямецкімі партнёрамі напярэдадні. І як даніна традыцыі - сімвалічную капсулу на месцы зусім новага прадпрыемства таксама заклалі.


На будаўніцтва новага завода спатрэбіцца больш за 35 мільёнаў еўра. Але ў рэнтабельнасці тут не сумняваюцца. А значыць, грошы вярнуць змогуць.


Дзякуючы мадэрнізацыі на прадпрыемстве павялічыцца аб'ём прадукцыі. А значыць прадаваць у тым ліку і на знешнія рынкі таксама будуць больш. А гэта не толькі магчымасць далей развіваць прадпрыемства, але і плаціць людзям добрую зарплату.