Новыя заводы па перапрацоўцы другаснай сыравіны з'явяцца ў Мінску

23 октября 2014
Пра гэта сёння заявілі на аператыўнай нарадзе ў сталічнай мэрыі. За апошнія некалькі гадоў стаўленне гараджан да асобнага збору смецця змянілася ў лепшы бок. Сёлета паасобна сабраных адходаў - шкла, пластыка і паперы - каля 30 тысяч тон. Прынята рашэнне аб правядзенні конкурсу сярод інвестараў па будаўніцтве новага смеццесартавальнага завода. На гэтыя мэты Мінгарвыканкам выдзеліць 4 новыя ўчасткі зямлі. Правядзенне тэндэру запланавана на канец года. Кожны год жыхары Мінска папаўняюць палігоны бытавых і прамысловых адходаў на мільён тысячу дзвесце тон.