Новыя формы сацпадтрымкі пажылым прапаноўваюць у Мінску

16 апреля 2013

Пражыванне ў сацыяльных установах тэрмінам ад аднаго месяца да паўгода. Паслуга будзе платнай – ад 2-х з паловай да трох мільёнаў рублёў за месяц. На сёння амаль пяцьсот адзінокіх пажылых людзей сталіцы пастаянна знаходзяцца ў доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы Світанак, а таксама у мінскім доме-інтэрнаце для пенсіянераў–інвалідаў. У гэтых жа ўстановах сталыя людзі змогуць пражываць часова.


Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: Часовае пражыванне і кароткатэрміновае. Часовае - да 6-ці месяцаў, кароткатэрміновае - 1 месяц. Дзеці маюць магчымасць сваіх пажылых бацькоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, аформіць  на 1 месяц у сацыяльных установах.


Разам з тым, у Мінску, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання працуюць гурткі і клубы па інтарэсах для пажылых людзей, каб разнастаіць іх вольны час. А ў Маскоўскім раёне сёлета запрацуе першае ў сталіцы аддзяленне дзённага знаходжання.