Новыя экспанаты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

23 октября 2013

Калекцыі дакументаў, мэблі, выяўленчага мастацтва і нават асабістыя рэчы - усё гэта грамадзянскі ўклад у гісторыю нашай краіны. Падрабязнасці ў Ларысы Гулякевіч.




Нацыянальны гістарычны музей працягвае серыю выстаў праекта, рэалізацыя якога пачалася ў 2009-м. Гэта ужо пятая з выстаў пад назвай Экспануецца ўпершыню. Калекцыі дакументаў, мэблі, выяўленчага мастацтва, старадрукаваных кніг, карт, фатаграфій, зброі - амаль усе рэчы грамадзянскі ўклад беларусаў.


Рэчавыя помнікі выставы ахопліваюць перыяд з сярэдзіны ХVII да ХХI стагоддзя. Першая частка экспазіцыі нагадвае нам пра жыццё насельніцтва, калі тэрыторыя нашай краіны знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Наступная імітуе паўсядзённы побыт 1950-х гг. ХХ стагоддзя, трэцяя адлюстроўвае цяперашні час.


Гэтая сукенка з крэпдэшыну 60 гадоў таму ўпрыгожвала гардэроб звычайнай савецкай жанчыны. А сёння гэта музейны экспанат, які прадстаўляе цэлую модную эпоху 50-х.


Тут і мемарыяльныя рэчы, дакументы і фатаграфіі дзеячаў нашай краіны. Сярод іх архіўныя матэрыялы першага міністра замежных спраў БССР К.Кісялёва, якія адлюстроўваюць яго міжнародную дзейнасць у ААН.


У падзяку тым, хто хто далучыўся да памнажэння нашай агульнай гісторыка-культурнай спадчыны, тут выдаваліся граматы са званнем Сябра музея.