Новыя дачы замест неапрацаваных земляў

19 марта 2014
Менавіта так рацыянальна можна выкарыстоўваць участкі, якія на працягу многіх гадоў не асвоены мясцовымі жыхарамі. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра падчас сённяшняга прыёму грамадзян у Пухавіцкім раёне. Незапатрабаваныя землі можна выкарыстоўваць і ў якасці пляцовак для новых вытворчасцяў. Дарэчы, прадстаўнікі бізнесу сёння таксама распавядалі пра свае праблемы на асабістым прыёме губернатара. Большасць іх пытанняў звязана як раз-такі з вылучэннем земляў і стаўленнем людзей да з'яўлення ў іх раёне новых заводаў.
У Пухавіцкім раёне сёння 3 дзеючыя пясчаныя кар'еры, якія забяспечваюць сыравінай мясцовыя прадпрыемствы. Новыя кар'еры будуць выдзяляцца толькі пад канкрэтную вытворчасць, якая забяспечыць канкурэнтныя цэны на будаўнічыя матэрыялы і дапаможа знізіць сабекошт будаўніцтва.