Новае жыццё - старым дамам

20 мая 2013

У плане капітальных рамонтаў  151 дом. Заказчыкамі выступаюць усе ЖРЭА горада, а  значыць рамонтныя работы пройдуць ва ўсіх дзевяці раёнах сталіцы. Спецыялісты Мінскрамбуда правядуць цеплавую мадэрнізацыю фасадаў, замену камунікацый, а таксама добраўпарадкаванне двароў. Частка грошай - адлічэнні жыхароў на капрамонт, астатнія сродкі выдаткуюць з бюджэту горада. Згодна з новым Жыллёвым кодэксам, замена старых вокнаў на шклопакеты праводзіцца за кошт саміх жыхароў.