Навагодні турнір па плаванні прайшоў у Мінску

27 декабря 2013

Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту не толькі правёў спаборніцтва, але і арганізаваў сапраўднае свята для гледачоў і ўдзельнікаў. Юныя спартсмены паказалі забаўнае шоў з элементамі экстрыму. Удзел у старце прынялі больш за 150 юнакоў і дзяўчат не толькі са сталіцы, а і з Барысава. Дарэчы, у эстафеце ветэранаў ўдзельнічалі тытулаваныя плыўцы былых гадоў. А ўзначальвалі заплыў, канешне, Дзед Мароз і Снягурка.


Сяргей Мацвеенка, дырэктар гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту: Задумка такая - зрабіць дзецям радасць, паказаць майстэрства. Усё гэта мы перанеслі ў форму навагодняга шоу, дзе прысутнічаюць Дзед Мароз і Снягурка.



Сяргей Каплякоў, двухразовы алімпійскі чэмпіён: Паглядзіце ў вочы дзяцей, якім весела, якім гэта прыемна. И для скакуноў гэта свята, як і спаборніцтвы.



На турніры разыгралі 30 камплектаў ўзнагарод у трох узроставых групах. Пераможцы і прызёры атрымалі граматы, медалі і салодкія падарункі.