Сёння ў абласным кадэтскім вучылішчы, што ў Слуцку, адбыўся навагодні баль. Мерапрыемства праходзіць ужо другі раз і хутчэй за ўсё стане традыцыйным.
Расказвае Антаніна Станкевіч.
Навагодні баль праводзяць другі год запар, мерапрыемства настолькі падабаецца і самім кадэтам і гасцям, што хутчэй за ўсё стане традыцыйным. Тым больш што чалавек у форме павінен валодаць не толькі зброяй і страявым крокам, але і умець танцаваць.
У праграме абавязковыя паланэз, мазурка і падэграс. Але самы элегантны і мудрагелісты, безумоўна, кадэцкі вальс.
Баль стаў доўгачаканай падзеяй для хлопцаў і дзяўчат цэнтральнага рэгіёну. Бо менавіта такое жаданне, каб танцавальнае дзейства паўтарылася, загадалі летась Дзеду Марозу. Казачны персанаж са сваёй задачай справіўся, далей справа за кіраўніцтвам кадэцкага вучылішча.
Пасля танцаў кадэты, а дакладна іх прыгожая палова прызнаюцца: гэты баль у іх жыцці застанецца самым лепшым. Ну дзе яшчэ на адну дзяўчыну прыпадае пяць кавалераў?!