Новая зона адпачынку з’явілася ў Маскоўскім раёне

8 мая 2013

Падчас традыцыйнага вясновага аб’езду, першым на яе пляцоўцы сёння пабываў мэр горада. Акрамя яе, Мікалай Ладуцька агледзіў добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, капітальны рамонт жылых дамоў і азеляненне паркаў і сквераў. Вынікі вясновага аб’езду – у рэпартажы Марыны Мураўёвай.


 


Вынікі суботнікаў сёння мэр горада агледзіў асабіста. Звярнуў увагу на капітальны рамонт старых шматпакаёвак. На думку Мікалая Ладуцькі, тэмпы будаўніцтва трэба павялічыць. Кіраўнікам раёнаў прапанаваў пашырыць спіс паслуг для насельніцтва і паставіў адпаведныя задачы.


Мiкалай Ладуцька, старшыня Мiнгарвыканкама: Вы павінны прыцягваць па раёне мільярдаў 4-5 рублёў ад насельніцтва грошай на розныя віды паслуг. Вы раздзеліце на колькасць кватэр у раёне – і вы ўбачыце – гэта вельмі невялікія грошы.


Дзякуючы капітальнаму рамонту, новы выгляд атрымалі дамы па вуліцах Маркса, Казінца, Першамайскай, праспекце Газеты праўда. Падчас суботнікаў наведзены парадак і ў дваравых тэрыторыях. А каля мікрараёна Міхалова з’явілася новая дзіцячая пляцоўка.


Гэтая зона адпачынку як ніколі да месца. За 100 метраў адсюль знаходзяцца дамы сямейнага тыпу. Больш за 3000 дзетак мікрараёна Міхалова будуць бавіць час на Вясёлым пчальніку. Пажаданні жыхароў падхапіла ініцыятыва Маскоўскага Зелянбуда.


Пётр Арэхаў, дырэктар УП Зелянбуд Маскоўскага раёна: Мы па просьбе жыхароў адгукнуліся і саматугам пабудавалі вось гэты Вясёлы пчальнік. Менавіта за кошт уласных сродкаў, за кошт  ініцыятывы нашых працаўнікоў, якія ўдзельнічалі ў суботніках.


Абсталяванне стаянак у дварах - абавязковае патрабаванне мэра горада. Новыя амаль 700 машынамесцаў з’явіцца на так званых “перахапляльных” паркоўках у мікрараёне Брылевічы і на вуліцы Розы Люксембург. 


Уладзімір Танкевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска: Сёлета ў нас запланавана ўвод у эксплуатацыю дзвюх стаянак. У мікрараёне Брылевічы - перахаплялыя стаянкі, грузавыя трэйлеры там спыняюцца.


Забудоўля для шматдзетных сямей у тых жа Брылевічах 1 будзе завершана сёлета. А разам з ею, нягледзячы на праблемы з-за вялікіх патокаў грунтавых вод, новую станцыю метро “Малінаўка” плануюць адкрыць у лістападзе.


Апошнім пунктам  вясновага аб’езду горада быў цэнтральны праспект сталіцы. Скверы і паркі ўздоўж яго ўпрыгожылі кветкавыя кампазіцыі, добраўпарадкаваны скверы і паркі. Горад гатоў да святвавання Дня Перамогі.