Новая гандлёвая пляцоўка ў Ленінскім раёне сталіцы

19 июля 2014

Новая гандлёвая пляцоўка ў Ленінскім раёне сталіцы - у яе ператварыўся падземны пераход. Чатыры магазіны адкрыліся на скрыжаванні галоўных вуліц мікрараёна - Пляханава і Ракасоўскага. У павільёнах можна набыць аддзенне, касметыку і харчовыя тавары. Вялікі выбар і кандытарскай прадукцыі. Падчас урачыстага адкрыцця адбылася дэгустацыя шакаладу.


Да канца года аналагічныя гандлёвыя комплексы з'явяцца і на сталічных вуліцах Маякоўскага і Ванеева.