Новая тэлефонная паслуга для жыхароў сталіцы

17 марта 2014
А менавіта сэрвіс, які змяшчае інфармацыю пра ўсе платныя паслугі ў паліклініках. Пакуль паслуга працуе ў тэставым рэжыме. Дарэчы, званок на кароткі нумар 131 бясплатны. Патэлефанаваўшы на лінію, можна даведацца пра час працы і месцазнаходжанне бальніцы, выклікаць медыцынскае таксі. Але галоўнае - хуткі доступ да інфармацыі па ўсіх відах платных паслуг з магчымасцю запісацца на пэўную дату.

Кацярына Зубко, загадчыца медыцынскага сектара аддзела інфармацыі і сувязі тэлефоннай лініі: Крок за крокам наш праект набірае абароты і мы пашыраем наш спектр паслуг. Важным этапам з'явілася падключэнне інфармацыі па лабараторнай дыягностыцы, арыентаванай на буйныя клінікі горада Мінска. Зараз дасведчаныя спецыялісты змогуць у кароткі тэрмін сарыентаваць, у якой менавіта клініцы можна здаць той або іншы аналіз, як да яго падрыхтавацца, у якім парадку гэта зрабіць, і, зразумела, сарыентаваць па цане.


Пакуль нумар даступны толькі для гарадскіх тэлефонаў і жыхароў сталіцы. У планах - аб'яднаць усю інфармацыю аб платных паслугах па ўсёй рэспубліцы і падключыць сэрвіс для мабільных аператараў.