Новая спецыяльнасць у медкаледжы - сястрынская справа

20 августа 2014
Навучацца на медсястру на базе дзевяці класаў можна будзе з наступнага года. Мінскі медыцынскі каледж пачне падрыхтоўку па спецыяльнасці сястрынская справа на аснове базавай адукацыі. На вячэрнюю форму ўжо набрана група з 30 чалавек. Навучанне платнае. Дарэчы, сёлета дагаворы на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў з каледжам заключылі і прыватныя медыцынскія цэнтры.