Новая паліклініка ў Брылевічах будзе цалкам камп'ютарызаванай

8 октября 2014
У ёй з'явіцца электронная рэгістратура, якая звяжа базы звестак пацыентаў і дактароў. Таксама будзе наладжана відэасувязь з камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Гэта дазволіць у складаных дыягнастычных выпадках звярнуцца да калег з профільных дыспансераў. Амбулаторныя карткі пацыентаў і чэргі на прыём таксама будуць мець электронны выгляд. Дзякуючы гэтаму паменшыцца час чакання прыёму.

Будаўніцтва новай паліклінікі ўжо набліжаецца да завяршэння. Пайсці на прыём змогуць жыхары адразу трох раёнаў - Брылевічаў, Дружбы і Малінаўкі ўжо ў лістападзе. Абслугоўваць медыцынская ўстанова будзе больш за 20 тысяч чалавек.