Новая марка кефіру з’явілася ва ўсіх сталічных магазінах

1 апреля 2013

Канкурэнцыю на малочных паліцах склаў прадукт, які павышае настрой. У продаж трапілі 100 тысяч бутэлек ружовага і салатавага колеру. Склад прадукту распрацоўшчыкі не рассакрэчваюць. Але вядома, што галоўны пастаўшчык - Мінскі малочны завод № 5. Пашырэнне сеткі продажу чакаюць у чэрвені, яна ахопіць астатнія 5 абласных цэнтраў краіны.


Марына Горбаль, медыцынскі супрацоўнік: У склад гэтага прадукту ўваходзіць біфідабактэрыя, якая спрыяе выпрацоўцы вялікай колькасці эндарфіну. Сутачная доза гэтага прадукту  для дарослых - 1 шклянка 2 разы за дзень. Для дзяцей - па палове шклянкі двойчы за дзень. Перадазіроўка прымянення гэтага прадукта прыводзіць да эйфарыі, істэрычнага смеху і  незваротнага прыліву радасці.


Сёння навіна пра “вясёлы” кефір прыйшла разам з карцінай Мона Ліза ў Палацы Рэспублікі і праграмай развіцця малочнатаварных ферм, дзе зробяць стаўку на развядзенне вярблюдаў.