Начны пажар у Мінскім раёне

21 ноября 2014

У Мінскім раёне агонь забраў жыцці двух чалавек. Ноччу згарэў драўляны жылы дом у вёсцы Каплічы. Калі на месца здарэння прыбылі пажарныя разлікі, хата гарэла ўнутры, полымем быў ахоплены дах. Супрацоўнікі МНС падчас разборкі будаўнічых канструкцый выявілі целы загінуўшых - 70-гадовага мужчыны і жанчыны ва ўзросце 65 гадоў.


Прычынай здарэння магло стаць парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога абсталявання. У сувязі з пажаранебяспечнай абстаноўкай у 18 раёнах вобласці ратавальнікі правядуць прафілактычныя рэйды. На працягу дзесяці дзён супрацоўнікі МНС у населеных пунктах правераць прыватныя дамы і нагадаюць гаспадарам аб правілах бяспекі - не пакідаць дзяцей без нагляду, быць асцярожнымі падчас курэння і абыходжання з агнём у нецвярозым стане.