Няўдалая спроба суіцыду ў мінскім метро

25 сентября 2014
Каля 11 гадзін раніцы малады чалавек, студэнт сталічнай ВНУ, скокнуў на рэйкі перад саставам, які прыбываў. Машыніст паспеў затармазіць, а хлопец схаваўся паміж рэйкамі. Гэта і захавала яму жыццё. Здарэнне адбылося на станцыі Плошча Леніна. Рух цягнікоў быў прыпынены на 4 хвіліны. Зараз метро працуе ў звычайным рэжыме.