Нясвіжскі раён сёння гатовы пахваліцца ўласнымі дажынкамі

17 августа 2013
Там аграрыі скончылі ўборку на палях. Зараз уся тэхніка адправіцца на дапамогу ў іншыя раёны. У сябе ж трэба яшчэ прыбраць салому і падрыхтаваць збожжа да зімы.

Дзе захоўваецца сёлетні ўраджай і якія фактары паўплывалі на яго колькасць, ведае Наталля Кезік.

Для яго гэта ўжо дзясятая ўборачная. Андрэй Казіміравіч не хавае: сёння, вядома ж, адсвяткуюць свае невялікія дажынкі. Але расслабляцца пакуль рана - на палях засталася непрыбраная салома. А далей на чарзе буракі, бульба і морква. Таму абяцае: свята будзе дастаткова сціплае.

Сваіх працаўнікоў абавязкова заахвоціць прэміямі. Тым больш, што пахваліцца сёлета ёсць чым. Сем экіпажаў-тысячнікаў і адзін двухтысячнік. Сярэдняя ўраджайнасць - 70 цэнтнераў з гектара.

З палёў збожжа трапляе сюды на ачыстку і сушку. А затым у гэтыя тры бункеры. Яны могуць змясціць шэсць тысяч тон збожжа. Ураджай усю зіму актыўна праветрываецца, падтрымліваюцца патрэбныя тэмпература паветра і ўзровень вільготнасці. За клімат-кантролем у бункерах да вясны ўважліва сочаць вось на гэтым маніторы. Бо мала толькі сабраць ураджай, яго неабходна захаваць. У гэтую ўборачную аграрыі змагаліся за кожны каласок.

Cёння Нясвіжскі раён падводзіць разам усе вынікі пасяўной. Сабралі прыкладна шэсцьдзясят цэнтнераў з гектара.


Галоўны паказчык уборачнай - гэта, вядома ж, ураджайнасць. А яна часам можа адрознівацца і больш як у два разы. Напрыклад, у адной гаспадарцы яна дасягае каля сямідзесяці цэнтнераў з гектара. А ва ўсім раёне - не больш за сорак.


І такая розніца залежыць ад шматлікіх фактараў. У першую чаргу, ад надвор'я. Прычым не толькі зімой - некаторыя гаспадаркі губляюць трэць збожжа ў час уборачнай. Па-другое - урадлівасць глебы і паводзіны гатункаў азімых. Іх апошнім часам выбіраюць з асаблівай асцярожнасцю. І, нарэшце, чалавечы фактар.

Менавіта таму часу на адпачынак у аграрыяў амаль няма. Сабраўшы збожжа з гэтага ўраджаю, кіраўнікі сельскагаспадарчых комплексаў пачнуць выбіраць месца і гатункі, каб засейваць азімыя культуры.