Некалькі аварый у Мінскай вобласці

4 Жніўня 2014

Спякотнае надвор'е негатыўна ўплывае на дарожную сітуацыю. Некалькі аварый зафіксавана ў Мінскай вобласці.


Два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся ў Маладзечанскім раёне. Абышлося без ахвяраў. Ратавальнікі даставалі вадзіцеля пры дапамозе спецтэхнікі, ён шпіталяваны.


У Смалявіцкім раёне дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам. Недалёка ад вёскі Ліпнікі не справіўся з кіраваннем вадзіцель джыпа, ён з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр аўто загінуў на месцы.


Не абышлося без ахвяраў і на аўтадарозе Жодзіна - Дзяніскі. Учора позна ўвечары адбылося лабавое сутыкненне дзвюх машын. Вадзіцель і пасажыр аднаго з аўтамабіляў загінулі.


У сувязі са спякотай ДАІ заклікае вадзіцеляў быць асабліва ўважлівымі на дарогах і не садзіцца за руль у самы санцапёк.