Няшчасны выпадак здарыўся ў Барысаве

9 июля 2014
12-гадовая дзяўчынка патанула ў рацэ Бярэзіна. Дзве сяброўкі пайшлі купацца, нырнулі пад ваду, пасля чаго адна не змагла выплысці на паверхню. Яшчэ адзін няшчасны выпадак здарыўся ў Лагойскім раёне. Там патануў 50-гадовы мужчына. Ратавальнікі заклікаюць выконваць правілы знаходжання на вадзе - не купацца і не ныраць у незнаёмых месцах. Дзеці і падлеткі не павінны знаходзіцца ў вадзе без нагляду дарослых.