Непатушаная цыгарэта ледзь не каштавала жыцця 9-гадовай дзяўчынцы

28 октября 2013
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, прычынай узгарання кватэры ў Беразіне стаў акурак, кінуты з балкона верхняга паверха. Дома на момант пажару была толькі школьніца. Але пакінуць жылое памяшканне яна не змагла - замок на ўваходных дзвярах знутры не адкрываўся. Ратавальнікі прыбылі на месца аператыўна, устанавілі з дзяўчынкай галасавы кантакт і рэкамендавалі ёй легчы на падлогу. Адчыніць дзверы ўдалося пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

Ратавальнікі вынеслі дзяўчынку на свежае паветра і перадалі медыкам. Зараз яна ўжо дома. Ратавальнікі рэкамендуюць бацькам не пакідаць дзяцей без нагляду. Тым больш падчас школьных канікул.