Незвычайныя фларыстычныя рашэнні ад сталічных азеляніцеляў

13 марта 2014

Так, напрыклад, на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна, паблізу ад будучай зоны гасціннасці, з'явіцца аркада з кветак даўжынёй 120 метраў. А вось на развязцы вуліцы Алібегава ў Маскоўскім раёне паселяць паўліна. У выніку агульную плошчу кампазіцыі запоўняць 14 тысяч кветак.


Павел Зянкевіч, аграном сталічнага цяплічнага прадпрыемства: Да чэмпіянату свету мы падрыхтавалі дзве навінкі, якія будуць выкарыстоўвацца для вертыкальнага азелянення горада Мінска. Гэта бакопа і бранхіхома. Гэта мы закуплялі імпартныя чаранкі. Яшчэ ў нас будуць навінкі мінулага года, якія добра сябе зарэкамендавалі - гэта флёкс аднагадовы і цэлозія грабеньчатая.


Арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі ўпрыгожаць масты, уезды ў горад, уваходы ў метро, праспекты і скверы. У кожным раёне сталіцы, дарэчы, створаць уласнае кветкавае афармленне. Каб рэалізаваць усе задумы, спатрэбіцца на 200 тысяч бутонаў больш, чым летась. Усяго ў Мінску плануецца высадзіць звыш 2 мільёнаў кветак.