Нелегальны спосаб заробку прыдумалі маладыя людзі з Гродна

25 ноября 2013
Нелегальны спосаб заробку прыдумалі маладыя людзі з Гродна
У сталіцы адзін з іх адкрыў кампанію па рэгістрацыі візавых анкет у польскае пасольства. Для гэтага бізнесмен зняў офіс на вуліцы Ракаўскай, а рэкламу дзейнасці размясціў у Інтэрнэце. Першых кліентаў адразу прыцягнула прывабная аб'ява. Там паведамлялася, што фірма дасць скідку ўсім, хто прывядзе з сабой сяброў. У выніку штодзень у агенцтва прыходзілі па некалькі чалавек. Пасля аплаты паслуг кампаніі з імі заключалі дагавор. Аднак іх анкеты на сайце пасольства так і не з'явіліся. Чаму - высвятляла Карына Пашкова.
Нягледзячы на тое, што сам хлопец з Гродна, прадпрыемства ён зарэгістраваў у сталіцы. Тут жа зняў офіс для сваёй кампаніі. Аднак малады чалавек разумеў, што працаваць аднаму будзе цяжка, у выніку праз Інтэрнэт ён знайшоў сабе напарніка, якога адразу прызначыў на пасаду менеджара кампаніі. У яго абавязкі ўваходзіла праца з кліентамі.
Таццяна Абозная, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска: Маладыя людзі размясцілі рэкламу аб аказанні паслуг у Інтэрнэце, таксама расклеілі аб'явы на пад'ездах дамоў. Кліенты не прымусілі сябе доўга чакаць. Тым больш што ў рэкламе было сказана, што калі ты прывядзеш з сабою сябра або знаёмых, то можна атрымаць скідку.
Штодня ў офіс фірмы прыходзілі па некалькі чалавек. Менеджар прымаў у іх копіі дакументаў. Пры гэтым кліенты расплачваліся прама на месцы. У большасці выпадкаў аванс складаў 50 еўра. Пасля гэтага з кліентам заключаўся дагавор, па ўмовах якога на працягу двух месяцаў анкета павінна быць зарэгістраваная на сайце пасольства. У адваротным выпадку кампанія павінна вярнуць кліенту грошы не пазней чым праз тры месяцы.
У пачатку кастрычніка ашуканыя кліенты вырашылі нарэшце вярнуць свае грошы, аднак тут іх чакаў сюрпрыз. Офіса на ранейшым месцы не аказалася. А дырэктар і менеджар фірмы проста зніклі, але пры гэтым яны забралі з сабой усе грошы кліентаў.
Ужо ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле Махлярства. Пакуль у міліцыю з заявамі звярнуліся 26 чалавек - агульны урон 20 мільёнаў рублёў. Праваахоўнікі мяркуюць, што ахвяр аферыстаў можа быць значна больш, і раяць усім, хто пацярпеў ад дзеянняў гэтых хлопцаў, звяртацца ў міліцыю.