Некаторыя жыхары сталіцы заўважылі ў кранах гарачай вады зялёную

23 ноября 2019
Так спецыялісты Мінскіх цепласетак правяраюць падземныя камунікацыі. Напярэдадні ў кацельні "Кедышка" ваду афарбавалі флуарэсцэінам. Гэта своеасаблівы індыкатар,  дзякуючы зялёнаму колеру можна выявіць адразу некалькі непаладак. Выпрабаванне закранае Першамайскі і Савецкі раёны. Юлія Токар з падрабязнасцямі.

Як і ў жыхаркі 50-й кватэры, у 42-й такая ж сітуацыя. На гэтым тыдні з-пад крана гарачай вады ішла зялёная. Крыху пазней ў доме на Валгаградскай яе ўвогуле адключаць. Вольга Латыш - матуля дваіх маленькіх дзяцей - адзначае, што сітуацыя не новая для іх. 

Уся справа ў тым, што на гэтым тыдні спецыялісты Мінскіх цеплавых сетак пачалі даследаванні падземных камунікацый. На трываласць трубы правяраюць не праз цеплавізар альбо акустычным метадам, а  з дапамогай індыкатара. Ваду, якая паступае ў батарэі, афарбавалі флуарэсцэінам. І па законах хіміі  яна стала зялёнай. 

Эксперымент закрануў толькі Савецкі і Першамайскі раёны, менавіта іх абслугоўвае кацельня "Кедышка". А вось той факт, што з-пад крана ў жыхароў пайшла зялёная вада,  сведчыць пра паломку. Сеткавая змяшалася з пітной. І гэта той выпадак, калі без афарбоўкі парушэнні ў інжынерным абсталяванні нельга было заўважыць. 

А ў сувязі з тым, што такая каляровая вада непрыдатная для піцця, падачу гарачай у кватэры  часова спынілі. 

У Мінску мадэрнізацыя падземных камунікацый ладзіцца пастаянна. Напрыклад, па вуліцы Валадзько рэканструкцыя закранула цеплавую камеру, а трубы-старажылы замяняюць на сучасныя, так званыя ПІ-трубы. Яны  абаронены  ад знешніх уздзеянняў, таму і меньш схільныя да карозіі - асноўнай прычыны непаладак. 

Сёння ўжо трэць цеплатрасы перакладзена. І калі адзначыць той факт, што мінская  - адна з самых працяглых сярод гарадоў СНД, можна зразумець, што рамонт - справа не аднаго дня. 

У перспектыве, калі па ўсёй магістралі з'явяцца сучасныя камунікацыі, так званыя ПІ-трубы, у Мінску можна будзе адмовіцца ад сезонных адключэнняў гарачай вады. Квартал Залатой горкі  першы, хто ўжо гэтым летам не браў двухтыднёвую паўзу на тэсціраванне труб.