Некаторы час Маскоўская лінія метро сталіцы была паралізавана

25 сентября 2013
На рэйкі станцыі Акадэмія навук трапіла жанчына. Ёй дапамаглі выбрацца. Пасля гэтага рух быў адноўлены. І сёння на лінію гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў паступіла інфармацыя аб падазронай каробцы побач з уваходам на станцыю метро Трактарны завод. Аператыўнікі ачапілі падыходы ў метрапалітэн. Нічога небяспечнага не знайшлі. Рух на Аўтазаводскай лініі не спыняўся.