Знайсці свайго двайніка

21 Сакавіка 2014

Здавалася б, гэта немагчыма, калі побач жывуць людзі, падобныя адзін да аднаго. Але ў Мінскай вобласці знайшліся два такія. Аднагодкі Аляксандр Дзямідчык і Максім Дзегцяроў. Маладыя людзі жывуць у розных гарадах, але знешне вельмі падобныя адзін да аднаго. Пры гэтым вопытныя генетыкі ў момант знайшлі адрозненні на фота нашых герояў.


І што думаюць навукоўцы пра такое падабенства, як пазнаёміліся двайнікі Саша і Максім - у сюжэце Наталлі Кезік.


Ён нават і ўявіць ніколі не мог, што знойдзе свайго двайніка. Падобны да яго малады чалавек Максім Дзегцяроў жыве ў Нясвіжы. Засумнявацца ў сваёй непаўторнасці прымусіла знаёмая. Менавіта яна сцвярджала, што сёння бачыла Аляксандра ў Нясвіжы, у той час як ён гасцяваў у мамы ў Барысаве.


Пасля сустрэчы хлопцы вырашылі праверыць сваю радаслоўную - кожны ўбачыў сябе ў твары другога чалавека. Але ніякіх роднасных сувязяў Саша і Максім не знайшлі.


Акрамя знешняга падабенства хлопцы даведаліся, што ў іх ёсць агульныя інтарэсы. Аляксандр зараз заканчвае Маладзечанскі музычны каледж.


Максім вучыўся ў музычнай школе па класе гітары. Маладыя людзі таксама вельмі любяць фатаграфаваць і збіраць калекцыі.


Феномен двайнікоў таксама называюць таемным сваяцтвам. Згодна з гэтай тэорыяй, любы чалавек праз 8 пакаленняў стане нашчадкам 256 сваякоў. Значыць, у кожнага з нас абавязкова ёсць свой двайнік. Але ў беларускіх генетыкаў на гэты конт сваё больш катэгарычнае меркаванне.


Якія знешнія адрозненні знайшла генетык і чаму сцвярджае, што Сашу і Максіма нельга называць двайнікамі?! А таксама адказы на пытанне, ці па душы хлопцам такое падабенства, даведаецеся ў эфіры праграмы Навіны. Цэнтральны рэгіён у нядзелю ў 12:10.