Нацыянальная каманда WorldSkills рыхтуецца выступіць на міжнародным чэмпіянаце

12 августа 2019

Сёння капітану нашай зборнай ўрачыста перадалі сцяг краіны. Нагадаем, інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць напрыканцы жніўня ў Казані. Там маладыя спецыялісты выступяць не толькі ў класічных  кампетэнцыях: сталярнай справе альбо парыкмахерскім майстэрстве. Сёлета наша каманда прадставіць новыя кірункі: віртуальнае мадэліраванне будынкаў, прамысловы дызайн і квантавыя тэхналогіі. Менавіта дзякуючы гэтай кампетэнцыі ў перспектыве будуць ствараць новыя працоўныя месцы і  адпаведна дадатковыя адукацыйныя праграмы ва ўніверсітэтах.

Нагадаем, што наша каманда ўжо удзельнічала ў двух сусветных чэмпіянатах - у Сан-Паўлу і Абу-Дабі. Новых перамог пажадаем і ў Казані. Чэмпіянат пройдзе з 22 па 27 жніўня.