Насычаная культурная праграма падчас чэмпіянату свету па хакеі

21 апреля 2014
Насычаная культурная праграма чакае сталіцу падчас чэмпіянату свету па хакеі. Дарэчы, да галоўнага спартыўнага свята ў горадзе будуць працаваць тры зоны гасціннасці: ля Палаца спорту, на тэрыторыі студэнцкай вёскі і пляцоўцы побач з Лядовым палацам на вуліцы Прытыцкага. Падчас усяго чэмпіянату кожны дзень тут будуць праходзіць канцэрты і перфомансы.

А вось традыцыйныя вулічныя гулянні сёлета перамясцяцца з вуліцы Карла Маркса на пляцоўку ля Верхняга горада. У выхадныя гістарычную частку Мінска цалкам вызваляць ад аўтатранспарту.