Каля паловы з іх - госці з Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.
Чым завабяць турыстаў з замежжа і ці ёсць шанцы ў беларусаў адпачыць у самы гарачы сезон на беразе беларускім, пацікавілася Антаніна Станкевіч.
Бераг беларускі пакуль хутчэй пусты. Але завабліваць турыстаў тут збіраюцца зусім не пляжнымі забавамі. Усё ж такі клімат курортнай зоны Нарачанскага края не самы моцны бок. Але нават ужо сёння, не ў самую спякотную пару, адпачывальнікаў хапае.
Ужо хутка ўзбярэжжа зменіцца: з'явяцца летнія кафэ, водныя атракцыёны, катары, лодкі, катамараны. Свае забаўныя праграмы прапануюць і прыватнікі.
Убачыўшы нашу камеру і мікрафон, турысты (па большай частцы з Расіі) самі падыходзяць да нас. Гэтыя мужчыны на веласіпедах прыехалі з Масквы і Пецярбурга. Ужо трэці год запар пытанне, дзе адпачыць летам, для іх і не стаіць.
Усяго на беразе нарачанскага возера 10 здраўніц. Кожная мае сваю спецыялізацыю. Кошт пуцёўкі залежыць ад працягласці адпачынку, камфортнасці нумара і дадатковых бонусаў. Гэта значыць, з лячэннем ці без. Дарэчы, сёлета здраўніцы Міншчыны прапануюць розныя пакеты паслуг - на кожны ўзрост і густ.
Спецыялісты развенчваюць яшчэ адзін міф: маўляў, у беларускія санаторыі беларусам летам не трапіць. Ужо сёння по колькасці забраніраваных нумароў замежных турыстаў і нашых прыкладна 50 на 50. Тым больш, што для грамадзян Беларусі пуцёўка каштуе менш.
Ужо сёння ва ўсіх здраўніцах забраніравана каля 90 працэнтаў нумароў да канца жніўня. Але гэта не значыць, што трапіць сюды няма ніякіх шанцаў. Сітуацыя пастаянна мяняецца: некаторыя адмаўляюцца ад броні ў апошні момант, а таму, сцвярджаюць спецыялісты, гарачая пуцёўка на Нарач - зусім не рэдкасць для беларускага рынку турызму.














