Наркапрытон у Ленінскім раёне сталіцы

2 мая 2014
Сябар гаспадыні прадаваў псіхатропы. А сама дама запрашала прыняць дозу і адпачыць тут жа, на месцы, але за асобную плату. У гэтай наркагасцініцы месцы знаходзіліся заўсёды, нават без броні. Адразу шэсць чалавек затрыманыя ў момант штурму. Кантынгент разнастайны ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Затрыманыя аказаліся судзімыя за крадзяжы і нідзе не працавалі.

Па крымiнальнай справе пойдзе не толькі дылер, але і яго сяброўка. Жанчына выдатна ведала, каму і для чаго здае кватэру. Цяпер вечна шумнае і перапоўненае жыллё можа апусцець. Затрыманым пагражае да пяці гадоў турмы.